Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што агонь ва ўсходніх рэгіёнах Украіны неабходна спыніць на гэтым тыдні.

«Мы павінны на гэтым тыдні спыніць агонь. Для мяне кожны дзень, калі паміраюць людзі, кожны дзень, калі Украіна плаціць такую высокую цану, з'яўляецца непрымальным», — заявіў Парашэнка.

«Таму, па-першае, трэба аднавіць працу дзяржаўнай мяжы Украіны, для таго каб гарантаваць бяспеку кожнага грамадзяніна Украіны, які жыве на Данбасе», — цытуе прэс-служба прэзідэнта краіны словы Парашэнкі, сказаныя ім на першым пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы па ўсталяванні міру і спакою на ўсходзе краіны.

У сустрэчы бралі ўдзел пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, пасол Украіны ў Нямеччыне Паўло Клімкін і спецпрадстаўнік генеральнага сакратара АБСЕ Хайдзі Тальявіні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?