Мужчынская зборная Беларусі прайграла ў першым матчы плэй-оф чэмпіянату свету — 2015 у зборнай Чарнагорыі з лікам 27:28 (першы тайм — 14:10).

Беларусы вялі ў матчы, пасля першага тайма выйгравалі з лікам 14:10, нават за дзве хвіліні да канца матчу (27:25), але саступілі ў самай канцоўцы. Матч вылучыўся неадназначным судзействам.

У Мінску каманды сустрэнуцца 15 чэрвеня, гульня пройдзе на «Мінск-Арэне» (пачатак а 17-й). 

Пераможца двубою згуляе на чэмпіянаце свету па гандболе ў студзені 2015 г. у Катары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?