Вялiкiя праблемы нажыў на старасьцi гадоў пенсiянер з хутара Астрова Кобрынскага раёну, бо не трымаў сабаку на прывязі.

Вялiкiя праблемы нажыў на старасцi гадоў пенсiянер з хутара Астрова Кобрынскага раёна. Яго Шарык разам з сабакам 80‑гадовай суседкi i двума бадзяжнымi сабакамi загрызлi пяць коз i дзевяць авечак аднавяскоўца. Суд вызначыў выплату на карысць пацярпелых гаспадароў больш за два мiльёны рублёў. Але неўзабаве старая жанчына памерла. I адзiнокi пенсiянер аўтаматычна стаў адзiным адказчыкам. У былога калгаснага трактарыста канфiскавалi старэнькi аўтамабiль — адзiную маёмасць, якую можна было апiсаць.

Яна Светава, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0