Дзяржаўтаінспэкцыя зьвярнулася да ўдзельнікаў дарожнага руху з заклікам усьвядоміць сваю адказнасьць за стан аварыйнасьці на дарогах краіны.

Бяздумныя і безадказныя паводзіны аднаго з кіроўцаў на коўзкай дарозе сталіся прычынай гібелі 7 чалавек у дарожна‑транспартным здарэньні каля вёскі Малое Высокае Талачынскага раёну. Кіроўца аўтамабіля «Аўдзі» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Фальксваген». У выніку загінулі два кіроўцы і 5 іх пасажыраў.

Трапіўшы ў зону сьнегападу альбо галалёду, трэба пазьбягаць рэзкіх тармажэньняў і манэўраў, бо гэта можа прывесьці да страты кантролю над аўтамабілем. Рух зь мінімальнай хуткасьцю дазволіць у час спыніць транспартны сродак на коўзкай дарозе. Апроч таго, неабходна захоўваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху, адмовіцца ад абгонаў. Будзьце асабліва ўважлівыя, калі на праезнай частцы зьяўляюцца пешаходы.

Пешаходам жа трэба быць асьцярожнымі пры перасячэньні праезнай часткі, а ў цёмны час сутак падчас руху па краі праезнай часткі ісьці толькі насустрач транспарту і пазначыць сябе сьветлазварачальнымі элемэнтамі.

Паводле mvd.gov.by

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0