Як паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена ў ноч з 7 на 8 чэрвеня. Даехаўшы да месца прызначэння ў вёску Лесніца, пасажыр таксі дастаў з кішэні паляўнічы нож і загадаў 21-гадоваму вадзіцелю даць яму грошай і выйсці з машыны. 

Таксіст, схапіўшыся за клінок у чахле, выбіў нож з рук зламысніка, пасля чаго пералез на яго сядзенне, здолеў выклікаць міліцыю і ўтрымліваў злачынцу да прыбыцця супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. 

Цяпер 40-гадовы злачынца знаходзіцца ў следчым ізалятары. Раней ён быў неаднаразова судзімы, а нож, якім пагражаў таксісту, летась яму падарыў сукамернік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?