У аўторак 10 чэрвеня а 19-00 на сядзібе Беларускага Пэн-Цэнтра па адрасе: Мінск, вул. Залатая горка, 2-101 (ст.м. Пл. Перамогі) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Быць хрысціянінам» Мітрапаліта Антонія Суражскага ў перакладзе на беларускую мову. Прэзентацыя прымеркаваная да 100-годдзя з нараджэння гэтага вядомага праваслаўнага багаслова і пастыра.

Пераклад быў выкананы творчым аб’яднаннем у наступным складзе: Раман Абрамчук, Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Ганна Міхальчук. Кніга «Быць хрысціянам» стала першай у серыі перакладаў тэкстаў вядомага праваслаўнага багаслова і прапаведніка Мітрапаліта Суражскага Антонія (Блюма).

На прэзентацыі можна будзе набыць кнігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?