Урачыстая цырымонія адкрыцця Беларускага гандлёвага дома адбылася ў нігерыйскім горадзе Лагас падчас спецыялізаванай гандлёвай выставы, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прыняў удзел пасол Беларусі ў Нігерыі Вячаслаў Бяскосты, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнес-колаў Нігерыі, супрацоўнікі ААТ «МАЗ» і ААТ «МТЗ».

Арганізатарам і гандлёвым партнёрам з нігерыйскага боку выступіла кампанія «Аулік Найджырыя Лтд.», якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ «МТЗ», ААТ «Белаграмаш», ААТ «Амкадор», ААТ «Керамін» і ААТ «Атлант» у Нігерыі.

У цяперашні час у Беларускім гандлёвым доме функцыянуе экспазіцыя трактароў МТЗ, навяснога і прычапнога сельскагаспадарчага абсталявання, іншай беларускай прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?