10 чэрвеня кіраўнікі МЗС РФ, Германіі і Польшчы правядуць нефармальную сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу, дзе абмяркуюць у тым ліку пытанні ўрэгулявання вострага ўнутрыпалітычнага крызісу ва Украіне.

Пра гэта гаворка ідзе ў заяве МЗС РФ.

«Асноўная ўвага будзе нададзена пытанням урэгулявання вострага ўнутрыпалітычнага крызісу на Украіне, задачам спынення кровапраліцця і рэальнага запуску механізмаў інклюзіўнага палітдыялогу ў гэтай краіне», — адзначылі ў ведамстве.

У сваю чаргу намеснік кіраўніка МЗС РФ Уладзімір Цітоў напярэдадні нефармальнай сустрэчы адзначыў: «Спадзяемся, што Германія і Польшча, якія маюць цесныя, разгалінаваныя і разнастайныя сувязі з нашай краінай, добра разумеюць важнасць іх захавання і супаставяць свае дзеянні з нацыянальнымі інтарэсамі».

«Адносна антырасійскіх санкцый магу толькі паўтарыць, што яны не прымусяць Расію перагледзець сваю пазіцыю па Крыме і змяніць сваё стаўленне да падзей ва Украіне, а галоўнае — не паслужаць сумеснаму пошуку шляхоў выхаду з цяперашняй сітуацыі», — заявіў Цітоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?