Украіна «нікуды не дзенецца» ад супрацоўніцтва з Еўразійскім эканамічным саюзам, дамова аб стварэнні якой была падпісана 29 мая прэзідэнтамі Расіі, Беларусі і Казахстана.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю сербскаму тэлебачанню.

«Ужо на стадыі заключэння гэтага дагавора паміж трыма дзяржавамі цікавасць да яго каласальная. Я не кажу пра Кітай, мы ўжо з імі размаўляем, супрацоўнічаем, сёння В'етнам, Індыя заявілі пра гэта, іншыя дзяржавы, вы сябе там бачыце. Я ўпэўнены, што Украіна нікуды не дзенецца ад супрацоўніцтва з гэтым саюзам», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, у Еўразійскага эканамічнага саюза вялікія перспектывы.

Пры гэтым, ён падкрэсліў, што для таго, каб да ЕАЭС захацелі далучыцца іншыя краіны, Саюзу «неабходна прадэманстраваць з пункту гледжання эканомікі нармальныя перспектывы, паказаць усім, што гэта сапраўды жыццяздольнае аб'яднанне».

Ён таксама адзначыў, што «зараджаецца новы цэнтр сілы».

«Можа быць, гэта дадатковы ўклад у шматпалярнасць свету», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?