Камп'ютарная праграма, распрацаваная украінцам Яўгенам Дземчанкам і расійскім інжынерам Уладзімірам Весяловым, стала першай у гісторыі, якой удалося прайсці тэст Цьюрынга.

Камп'ютар змог пераканаць 33% журы, што з імі размаўляе 13-гадовы хлопчык з Адэсы Яўген Густман.

Памерлы ў 1954 годзе брытанскі матэматык Алан Цьюрынг прыдумаў тэст на «чалавечнасць» для камп'ютараў, які і атрымаў назву «Тэст Цьюрынга». Галоўны крытэрый тэсту — здольнасць мець зносіны з людзьмі так, каб яны не западозрылі, што маюць справу не з чалавекам. Іншымі словамі, тэст паказвае, наколькі моцна распрацоўшчыкі змаглі рушыць наперад у стварэнні штучнага інтэлекту.

Для праходжання тэсту Цьюрынга камп'ютар павінен падмануць як мінімум 30% суразмоўцаў. Раней ні адной праграме гэтага не ўдавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?