Паўнавартасны курортны сезон у анексіраваным Крыме так і не пачаўся, нягледзячы на абяцанні крымскай улады: па стане на 8 чэрвеня пляжы заходняга ўзбярэжжа паўвострава па-ранейшаму застаюцца пустымі.
Як паведамляе сайт Крым.Реалии, у нядзельны дзень на пляж у Пясчаным прыехалі толькі некалькі дзясяткаў сімферопальцаў.
Некалькі мясцовых жыхароў хадзілі вакол закрытых летніх кафэ, якія, па іх словах, нават адкрываць няма сэнсу.
«Дзеля каго адчыняцца? Мясцовыя хітрыя, прыязджаюць з усім сваім, а турыстаў тут не відаць», — кажуць уладальнікі прыбярэжных кафэ.
Раней крымскія улады паведамілі аб зніжэнні ў 2-2,5 разы колькасці турыстаў, якія наведалі Крым у перыяд майскіх святаў.
У цяперашні час прагназуемы паказчык турыстычнага патоку скараціўся да 3 мільёнаў чалавек, тады як яшчэ ў пачатку красавіка ў крымскім «урадзе» прагназавалі колькасць у 8 мільёнаў турыстаў па выніках 2014 года.