На поўдні Германіі каманда ратавальнікаў спрабуе падняць на паверхню 52-гадовага мужчыну, які зваліўся ў пячору Рызендынг, глыбіня якой складае 1 км.

AP

AP

Для таго, каб падняцца з пячоры на паверхню і падаць сігнал бедства, астатнім удзельнікам экспедыцыі спатрэбілася 12 гадзін.

Баварскае грамадскае тэлебачанне паведамляе аб тым, што першым ратавальнікам удалося спусціцца вертыкальную пячору некалькі гадзін таму.

Мужчына цудам застаўся жывы, аднак атрымаў траўмы пры падзенні.

У выратавальнай аперацыі, якая можа заняць некалькі дзён, прымае ўдзел каля 200 чалавек, у тым ліку спецыялісты з Аўстрыі і Швейцарыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?