Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама спынена дзейнасць падпольных гандляроў насеннем маку (так званыя бубкі), якія дзейнічалі на тэрыторыі Фрунзенскага, Заводскага і Першамайскага раёнаў сталіцы. 

Як паведамілі ў ГУУС, затрыманыя — двое 25-гадовых мінчан, якія раней траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў за рабаванні і разбойныя напады. Сваім бацькам адсутнасць пастаяннага месца працы і ў той жа час наяўнасць грошай маладыя людзі тлумачылі нібыта нелегальным бізнесам па рэалізацыі спартыўнага харчавання. 

Пры затрыманні ў аўтамашыне «Аўдзі 80», якая належала аднаму з хлопцаў, аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі 17 кг «бубак», расфасаваных у пакеты і гатовых да продажу спажыўцам. 

Дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка. Але ўжо цяпер можна гаварыць аб тым, што нароўні з вялікім штрафам (да 90 базавых велічынь) ім пагражае яшчэ і канфіскацыя транспартнага сродку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?