Магу падпісацца пад кожным словам у артыкуле «Бяз вас» («НН», №12). Ня ведаю: Абрахман Узьбекаў – гэта псэўданім ці сапраўднае імя, але хачу сказаць гэтаму чалавеку шчыры дзякуй. Можаце далучыць мой голас да словаў гэтага чалавека.

Сапраўды, ніхто на іх не крыўдуе, што яны зьехалі, але ведайце – для нас, тутэйшых нацыяналістаў, яны памерлі ў палітычным пляне.

І мне слова Руслана Равякі нашмат цікавейшае, чым усе разам узятыя прамовы Пазьняка, Сурвіллы ці Адамовіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?