Другое паражэньне запар на фінальным турніры сэрыі Masters пацярпеў дуэт беларуса Максіма Мірнага і швэда Ёнаса Б’ёркмана. На гэты раз яны саступілі Полу Хэнлі (Аўстралія) і Кевіну Ўлье (Зымбабвэ) – 6:7, 4:6.

Мірнаму з Б’ёркманам застаецца правесьці ў “залатой” групе адзін матч супраць ізраіліцян Джанатана Эрліха і Эндзі Рама. Гульня пройдзе 15 лістапада.

Беларус са швэдам згубілі практычна ўсякія шанцы на выхад у паўфінал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?