На сайце нямецкага прадстаўніцтва Samsung з'явіліся звесткі пра новы смартфон — Galaxy S III Neo.

Прылада з індэксам I9301I адрозніваецца ад мадэлі I9300I, прадстаўленай у траўні на індыйскім рынку, больш магутным працэсарам і прысутнасцю аднаго слота для SIM-карт.

Samsung I9301I Galaxy S III Neo камплектуецца 4,8-цалевым дысплеем Super AMOLED з разрознасцю 1280 х 720 пікселяў (HD), чатырох'ядравым працэсарам з тактавай частатой 1,4 Ггц, 8-мегапікселяў лічбавай камерай, а таксама 1,5 Гбайт аператыўнай і 16 Гбайт пастаяннай памяці, якая пашыраецца пры дапамозе зменных флэш-носьбітаў, піша dailycomm.ru.

Сілкуецца гаджэт ад акумулятарнай батарэі ёмістасцю 2100 мАч. За ўсё, што звязана з праграмным забеспячэннем адказвае аперацыйная сістэма Android 4.4.2 KitKat з фірмовым карыстацкім інтэрфейсам TouchWiz UX і функцыяй абароны карпаратыўных дадзеных Knox.

У Германіі смартфон Samsung Galaxy S III Neo прадаецца па кошце 270 еўра. Апарат даступны ў блакітным і белым колерах корпуса. Пра даступнасць навінкі ў іншых краінах на дадзены момант невядома.

Мадыфікацыя I9300I Galaxy S III Neo валодае тымі ж характарыстыкамі, што і апісаная вышэй мадэль, але адрозніваецца 1,2-Ггц чыпам з чатырма ядрамі і магчымасцю ўсталёўкі двух SIM-карт адначасова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?