Дарадца прэзідэнта Расіі Сяргей Глазьеў прапануе нанесці ўдар па ўкраінскай арміі, каб не даць ёй адужаць.

Пра гэта Сяргей Глазьеў заявіў у ходзе круглага стала ў Маскве.

«Хачу нагадаць словы Чэрчыля: «Той, хто паміж ганьбай і вайной выбірае ганьбу, атрымлівае і вайну, і ганьбу адначасова». Гэта вайна сучасная. Гэта не значыць, што нам трэба рухаць нашы танкі на Кіеў, але, па меншай меры, спыніць генацыд насельніцтва мы маем права», — сказаў ён.

«Для гэтага дастаткова закрыць неба і выкарыстоўваць той жа механізм падаўлення ваеннай тэхнікі, які ўжылі тыя ж амерыканцы ў Лівіі, якія спачатку закрылі неба, затым з паветра расстралялі бранятэхніку, артылерыю, авіяцыю і такім чынам зрабілі той рэжым, з якім яны ваявалі, небаяздольным», — сказаў ён.

«У нас яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць, праз паўгода такой магчымасці ўжо не будзе», — сказаў Глазьеў.

Ён заяўляе, што ўлады Украіны ўзялі курс на мілітарызацыю і мабілізацыю насельніцтва супраць Расіі.

«Паглядзіце дынаміку — калі ў снежні нацыстаў было 2 тыс. чалавек у Кіеве, у лютым — 20 тыс., у маі іх ужо 50 тыс. разам з вайскоўцамі, у сярэдзіне лета іх будзе 100 тыс., у верасні іх будзе 200 тыс., да канца года яны паставяць пад ружжо 500 тыс. чалавек», — сказаў Глазьеў і дадаў, што ва Украіне праводзіцца раскансервацыя вайсковай тэхнікі.

«Мы атрымліваем магутную ваенную машыну, арыентаваную супраць нас, нашпігаваную нацыстамі, ідэалагічна зараджанымі супраць Расіі… Канчатковай мэтай гэтага ўсяго дзеяння з'яўляецца вайна з Расіяй. Мы не зможам, страціўшы Данбас, захаваць мір, бо наступная мэта, якая дэкларуецца — Крым», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?