Пракуратура Заводскага раёна Мінска санкцыянавала змяшчэнне пад варту бацькі і сына, якія згвалтавалі 22-гадовую жыхарку сталіцы. 

Як паведаміў намеснік пракурора Заводскага раёна Вікторыя Кунцэвіч, жыхары Клецка (бацька 1975 года нараджэння, сын 1995 года нараджэння), якія прыехалі ў Мінск на заробкі, прыблізна а першай гадзіне ночы 7 чэрвеня пазнаёміліся каля станцыі метро «Партызанская» з маладой жанчынай. Яна ў той дзень здала экзамен у ВНУ, адзначала падзею і спазнілася на апошні тралейбус. Мужчыны прапанавалі яе правесці, але давялі толькі да аўтадарожнага моста на вуліцы Малініна, дзе пад пагрозай забойства згвалтавалі. 

Асобы падазроных былі ўстаноўлены падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Абодвум выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 2 арт. 166 КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?