«Вельмі важна сачыць за тым, каб не есці штучных прадуктаў родам з лабараторыі доктара Франкенштэйна — асабліва, калі вы змагаецеся з лішнімі сантыметрамі на вашай таліі», — піша ў сваёй новай кніжцы «Ідэальная фігура» вядомая амерыканская персанальная трэнерка і ўдзельніца шматлікіх тэлепраектаў Джыліян Майклз. У яе спісе — 10 такіх прадуктаў. 

1. Транстлушчы або трансізамеры тлустых кіслот

Гэтыя тлушчы выкарыстоўваюцца для падаўжэння тэрміну прыдатнасці харчовых прадуктаў і з'яўляюцца аднымі з найбольш небяспечных рэчываў, якія змяшчаюцца ў прадуктах. Шматлікія даследаванні паказваюць, што транстлушчы павышаюць узровень т.зв. «дрэннага» халестэрыну і зніжаюць узровень «добрага» халестэрыну, павялічваюць рызыку сардэчных прыступаў, хвароб сэрца і інсультаў, вядуць да ўзнікнення алергіі, дыябету і іншых медыцынскіх праблем.

Звычайна ўтрымліваюцца ў любых алеях, якія прайшлі гідрагенізацыю, маргарыне, чыпсах і крэкерах, хлебабулачных вырабах, і ў большасці страў хуткага харчавання.

2. Кукурузны сіроп c высокім утрыманнем фруктозы або кукурузны цукар

На аснове апошніх даследаванняў можна з упэўненасцю сцвярджаць, што кукурузны цукар адаб'ецца на таліі хутчэй, чым любыя іншыя інгрэдыенты. Ён павялічвае ўзровень «дрэннага» халестэрыну і спрыяе развіццю атлусцення, цукровага дыябету і пашкоджанню тканак.

Можа ўтрымлівацца ў салодкіх газаваных напоях, у большасці прадуктаў, якія прайшлі тэхналагічную апрацоўку, хлебе, цукерках, араматызаваных ёгуртах, салатных запраўках, кансерваванай гародніне і мюслі.

3. Штучныя падсаладжальнікі(сукралоза, аспартам і сахарын)

Пазбягаць варта практычна любога цукразамяняльніка. Гэтыя хімічныя рэчывы вядомыя як нейратаксіны і канцэрагены. Яны выклікаюць больш пабочных рэакцый, чым усе іншыя прадукты харчавання і харчовыя дабаўкі разам узятыя. Два асноўных інгрэдыенты аспартама — фенілаланін і аспарагінавая кіслата — стымулююць вызваленне інсуліну, гармону, які прымушае цела назапашваць тлушч. Вялікая доза фенілаланіну можа паменшыць узровень сератаніну (гармону задавальнення). Нізкі ўзровень сератаніну павялічыць цягу да шкодных, але смачных прадуктаў і ў выніку можа прывесці да павелічэння вагі.

Утрымліваюцца ў большасці дыетычных прадуктаў і прадуктах без цукру, уключаючы газаваныя напоі, дэсерты, жавальныя гумкі без цукру, выпечку, цукразамяняльнікі, мюслі, асвяжальнікі дыхання, і нават вітаміны (у пасцілках для разжоўвання) і зубную пасту.

4. Штучныя фарбавальнікі (чырвоны №40, жоўты №6, сіні №№ 1 і 2)

Штучныя фарбавальнікі выклікаюць шэраг самых разнастайных захворванняў — ад сіндрому дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці да храмасомных пашкоджанняў і рака шчытападобнай залозы. Шчытападобная залоза аказвае вырашальнае ўздзеянне на метабалізм, і ўсё, што яе атакуе, вельмі негатыўна адбіваецца на таліі і агульным стане здароўя.

Могуць утрымлівацца ў цукерках, ліманадзе, мюслі, сырах, хлебабулачных вырабах і марозіве.

5. Нітрыты і нітраты натрыю

Абедзве гэтыя харчовыя дабаўкі выкарыстоўваюцца як кансерванты і смакавыя ўзмацняльнікі пры вырабе бекону, вяндліны, сасісак, каўбас, саланіны, вэнджанай рыбы і іншых відаў перапрацаванага мяса. Абодва хімічныя злучэнні з'яўляюцца высока канцэрагеннымі для стрававальнай сістэмы чалавека. Там яны ўтвараюць нітразаміны — злучэнні, якія, трапляючы ў крывацёк, наносяць сур'ёзны ўрон унутраным органам, у прыватнасці печані і падстраўнікавай залозе.

Утрымліваюцца ў хот-догах, беконе, вяндлінах, мясных рулетах, салёнай рыбе, саланіне, вэнджанай рыбе і любых іншых відах апрацаванага мяса.

6. Гармоны росту

Штучныя гармоны звычайна дадаюць у ежу малочным каровам і іншай буйной рагатай скаціне. Гэта робіцца альбо для павышэння колькасці малака, альбо для таго, каб жывёлы раслі хутчэй. Даследаванні паказваюць, што спажыванне чалавекам гэтых гармонаў вядзе да атлусцення і ранняга палавога паспявання.

Утрымліваюцца ў малочных і мясных прадуктах прамысловай вытворчасці.

7. Глутамат натрыю

Глутамат натрыю ўяўляе сабой амінакіслату, якая выкарыстоўваецца ў якасці ўзмацняльніка смаку ў супах, салатных запраўках, чыпсах, замарожаных паўфабрыкатах і ў многіх рэстаранных стравах. Гэта вядомы эндагенны эксайтатаксін, рэчыва, якое пераўхбуджае клеткі гіпаталамуса да такой ступені, што яны пашкоджваюцца або гінуць. Гіпаталамус, размешчаны крыху вышэй ствала мозгу, адказвае за пэўныя метабалічныя працэсы, а таксама за дзейнасць вегетатыўнай нервовай сістэмы. Даследаванні паказалі, што глутамат натрыю ўплывае на неўралагічныя імпульсы мозгу такім чынам, што чалавек не адчувае сытасці, адпаведна ў яго ўзрастае пачуццё голаду. Акрамя таго, рэгулярнае ўжыванне глутамата натрыю можа прывесці да мноства неспрыяльных пабочных эфектаў, у тым ліку дэпрэсіі, дэзарыентацыі, пашкоджання вачэй, стомленасці, галаўнога болю і атлусцення. Калі вы не бачыце яго ў якасці пералічаных інгрэдыентаў на ўпакоўцы, то не думайце, што яго там няма — вельмі часта глутамат натрыю замаскіраваны пад выглядам казеінату натрыю, гідралізаваных дрожджаў, гідралізаванага расліннага бялку, або аўталізаваных дрожджаў.

Змяшчаецца ў кітайскай ежы, чыпсах, печыве, соусах, супах, кансервах, замарожаных паўфабрыкатах, мясных рулетах і іншых закусках.

8. Бутылаксіанізол і бутыліраваны аксіталуол

БАА і БАТ з'яўляюцца кансервантамі, якія сустракаюцца ў жавальнай гумцы, чыпсах і раслінных тлушчах. Гэта акісляльнікі, якія захоўваюць смак і колер прадуктаў. У першую чаргу яны ўплываюць на нервовую сістэму, выклікаючы змены ў паводзінах, прыводзяць да парушэння працы эндакрыннай сістэмы, і могуць з'яўляцца прычынай утварэння ў арганізме лішку свабодных радыкалаў, што можа прывесці да ўзнікнення злаякасных пухлін.

Можа ўтрымлівацца ў бульбяных чыпсах, жавальнай гумцы, мюслі, замарожаных сасісках, узбагачаным рысе, кандытарскім тлушчы.

9. Антыбіётыкі

Сельскагаспадарчым жывёлам рэгулярна робяць ін'екцыі антыбіётыкаў для барацьбы з інфекцыямі і для паскарэння росту. Іх таксама даюць вырашчанай ў штучных вадаёмах рыбе. Шэраг даследаванняў паказвае, што празмернае выкарыстанне антыбіётыкаў прымушае людзей запасіць тлушч гэтак жа, як гэта робяць сельскагаспадарчыя жывёлы. Пастаянныя малыя дозы антыбіётыкаў могуць прывесці да «незвычайных» паводзін генаў, якія звязаны з расшчапленнем вугляводаў і рэгуляваннем ўзроўню халестэрыну. Антыбіётыкі таксама забіваюць «добрыя» бактэрыі ў кішачніку, якія дапамагаюць агранізму засвойваць вітаміны і мінералы. Не атрымліваючы дастатковай колькасці мікраэлементаў, гарманальная сістэма таксама дае збой. Пазбегнуць некантраляванага спажывання антыбіётыкаў можна, купляючы мяса ў фермераў і спажываючы рыбу, якая вырасла ў натуральным асяроддзі.

Змяшчаецца ў мясе (уключаючы птушку) і рыбе, вырашчаных прамысловым спосабам

10. Пестыцыды

Мерсераўскі Медыцынскі Універсітэт правёў шэраг даследаванняў па вывучэнні ўплыву пестыцыдаў на растучы працэнт выпадкаў дзіцячага атлусцення. У даследаванні ўдзельнічала 6800 дзяцей ад 6 да 19 гадоў. Яны вызначалі ўплыў пестыцыдаў, вымяраючы канцэнтрацыю гэтых рэчываў у мачы. Даследнікі выявілі шмат выпадкаў атлусцення ў групе з высокай канцэнтрацыяй пестыцыдаў, або 2,5-дыхлорфенола (2,5 ДХФ), у арганізме. 2,5 ДХФ — пестыцыд, які найбольш часта выкарыстоўваецца на планеце. Такое ж уздзеянне пестыцыды аказваюць і на дарослых. Яны парушаюць працу эндакрыннай сістэмы, што ў сваю чаргу вядзе да збояў у абмене рэчываў — і, як следства, да лішнім сантыметраў на таліі.

Утрымліваюцца ў большасці садавіны і агародніны, вырашчанай прамысловым спосабам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?