Nike зрабіла цікавы анімацыйны ролік пра футбол.

Геніяльны, але злы вучоны стварыў клонаў, якія павінны з часам замяніць футбалістаў. Яны запраграмаваныя на адсутнасць рызык, максімальную эфектыўнасць пры прыняцці рашэнняў.

Найлепшыя гульцы свету — Крыштыяну Раналду, Франк Рыберы, Златан Ібрагімавіч, Цім Ховард, Уэйн Руні, Андрэс Ін'еста, Неймар, Давід Луіс, Раналда рыхтуюцца даць апошні бой.

Ролік быў загружаны на Youtube 9 чэрвеня, за суткі ён набраў больш за 8,7 млн праглядаў. Да пачатку чэмпіянату свету па футболе засталося двое сутак.