За час правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны ў моргі паступіла 210 чалавек, з іх двое дзяцей, паведаміў міністр аховы здароўя Украіны Алег Мусій.

«Агульная колькасць загінулых 210 чалавек за перыяд АТА, гэта тыя, што паступілі ў моргі», — сказаў ён журналістам у сераду ў Кіеве.

«Гэта тыя, хто паступіў у моргі устаноў аховы здароўя. Іншых ідэнтыфікаваных або неідэнтыфікаваных, якіх тэрарысты забіраюць і вывозяць — па іх у Міністэрства аховы здароўя дадзеных няма, таму што мы не супрацоўнічаем ні з ДНР, ні з іншымі тэрарыстычнымі арганізацыямі, і яны нам такую інфармацыю не падаюць», — сказаў ён.

Спачатку інфармагенцтвы перадалі, што была названа лічба 14 загінулых дзяцей, але пасля міністэрства ўдакладніла, што гэта агульная лічба дзіцячай смяротнасці ў рэгіёне, не звязанай з баямі. А дзяцей загінула двое — у Славянску, ад пападання снарада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?