22.06.2014 / 11:32

Колькі зарабляюць кампаніі беларускіх мільянераў? 7

Беларускія бізнэсмены рэдка хваляцца сваімі прыбыткамі. Хто з іх стаў мільянерам, а хто падступаецца да першага мільярда, застаецца толькі здагадвацца.

Офіс кампаніі Юнівест-М у Мінску, фота Сяргея Гудзіліна

Адзіная магчымасць зазірнуць у бухгалтэрыю іх кампаній — штоквартальныя і гадавыя справаздачы, якія публікуе Міністэрства фінансаў. Паводле закона, такія дакументы абавязаныя агалошваць адкрытыя акцыянерныя таварыствы, а таксама кампаніі, якія выстаўлялі на продаж свае аблігацыі.

Сярод прыватнага бізнэсу самай прыбытковай кампаніяй стаў «Еўрагандаль» (крамы «Еўраопт»).

Летась яна прынесла сваім гаспадарам, Сяргею Літвіну і Уладзіміру Васільку, $52 мільёны. Для параўнання, пазалетась мільянеры, якія кіруюць бізнэсам з Літвы, куды даўно выехалі, зарабілі $36 мільёнаў.

А вось прыбытковасць панчохаў ад «Контэ Спа» зменшылася, прычым больш чым удвая. Кампанія гродзенскага бізнэсмена Валянціна Бойкі атрымала $22 мільёны і істотна адстала ад «Еўраопта».

«Трайпл» — флагман разгалінаванай бізнэс-імперыі, якой валодае Юрый Чыж, мільянер з чорнага спіса Еўрасаюза. За мінулы год чысты прыбытак кампаніі, якая займаецца «вытворчасцю прадуктаў нафтаперагонкі», склаў $11 мільёнаў. Абароты «Трайпла» істотна знізіліся, аднак справаздача дэманструе, што бізнэс усё яшчэ выгадны.

Анатоль Тарнаўскі — яшчэ адзін бізнэсмен, які трапіў пад еўрапейскія санкцыі. Ягоны «Юнівест-М», былы нафтатрэйдар, цяпер займаецца аптовым гандлем. Гэта прыносіць па $4 мільёны чыстага прыбытку другі год запар. Нагадаем, у кампаніі на кіруючай пасадзе працавала Ганна Лукашэнка, нявестка кіраўніка краіны і жонка ягонага сына Дзмітрыя.

Брэсцкі бізнэсмен Аляксандр Машэнскі спецыялізуецца на дзвюх «харчовых» вытворчасцях. Ягоны рыбны «Санта-Брэмар» па абаротах абагнаў нават Беларускую чыгунку, але чысты прыбытак аказаўся даволі сціплым, усяго $860 тысяч. А вось на «Савушкавым прадукце» ўдалося зарабіць $15 мільёнаў. Ніводнага рубля з іх не было пералічана на дывідэнды акцыянерам.

З кампаній вядомых бізнэсменаў варта ўзгадаць вытворчасць бялізны «Серж» Сяргея Атрошчанкава (прыбытак — $190 тысяч), будаўнічую кампанію «Мірны шлях» тэнісіста Максіма Мірнага ($830 тысяч замест пазалеташніх $80 тысяч), а таксама прадпрыемства «Спамаш». Гэта адзін з бізнэсаў блізкага да Лукашэнкі мільянера Аляксандра Шакуціна. Летась «Спамаш» прынёс яму чыстых стратаў на $770 тысяч.

Падобныя страты — $690 тысяч — пакуль што нясе і «Гольф-клуб», гучны праект, партнёрам якога з’яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі.

Цаны на мяса касмічныя, а мясакамбінаты стратныя

Некалькі гадоў таму самымі стратнымі акцыянернымі таварыствамі краіны былі малочныя заводы. На іх праходзіла мадэрнізацыя, якая псавала фінансавыя справаздачы. Цяпер у аўтсайдарах апынуліся мясакамбінаты з Барысава, Слуцка, Жлобіна, Оршы, Гомеля, Бабруйска, Калінкавічаў, Глыбокага, Слоніма, Віцебска, Мёраў — агульныя страты больш за $120 мільёнаў.

Топ-10 самых прыбытковых кампаній Беларусі за 2013 год

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Ягор Марціновіч

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
22.06.2014 / 11:58
Вышэйпералiчаныя бiзнесмены - тое адзiнае, з чым Беларусь крочыць у хаурус з РФ i Казахстанам. Капiталы сведчаць аб мэтазгоднасцi эканамiчных адносiн - з адкрытымi межамi, мiграцыяй, тэхналогiямi... Адсюль выразна бачны накiрунак i галiны беларускай прамысловасцi на перспектыву!.. Але на Бацькаушчыне няма мiльярдэрау (апроч "бацькi" Лукашэнкi). Казахi i расiяне у гэтым пытанне проста непераможныя. Купля-продаж краiны - непазбежны. Калi не усталююць нейкi фiнансавы парог для дзяржаунай i палiтычнай бяспекi. Найперш, у Беларусi.
0
ЯНКА / Адказаць
22.06.2014 / 13:41
. За «Эўрагандаль» можна толькі парадавацца. Часьцяком заходжу ў іх вялізарны смакар «Эўрагурт» («Евроопт»), што ля нашага дому. Аніякага бліску, ані адметнай зручнасьці тамака няма, тавары таксама не вылучаюцца моцным асартымэнтам. Затое кошты цешуць нібы тыя артысты на сцэне )). І гэта, калі параўнаць іх з коштамі ў іншых, асабліва загарадных крамах. Да прыкладу, шампанскае каштуе ў «Эўрагурце» на чатыры-пяць тысячаў меней, кансэрвы на дзьве-тры тысячы. Нават печыва фабрыкі «Слодыч» і тое на 500-800 рублёў таньнейшае! Проста ня ўсе людзі пра такое ведаюць, і таму ў «Эўрагуртах» няма асаблівых чэргаў. Па маіх назіраньнях яны прыкладна такія, як і ў «Врублёвском» (ці «Рублёфском»..?). А тахні «гуртавікам» па-сапраўднаму моцнаю рэклямаю, маўляў, якія яны «харошыя», дык іх прыбыткі ўзрасьлі з 52 мільёнаў за год мо' да самых бы й да ста… .
0
БГУшник / Адказаць
22.06.2014 / 14:54
Народ откуда цифры? Трайпл на воде и как тут пишите нефтеперегонке заработал ВСЕГО 11 млн., столько в среднем зарабатывает одно крупное развлекательное заведение г. Москвы. Сразу видно, что Вы не занимались крупным бизнесом. А крупный производитель белья Серж 200 тысяч всего? У нас ИП на рынке больше имеют! А санта-бремор, которая покупает российские предприятия и становится лучшей на их рынке всего 860 тысяч? Еще раз, откуда цифры?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру