Разгляд пытаньня праходзіў на фоне супярэчнасьцяў, якія мелі месца на перамовах між Украінай і Эўразьвязам наконт гэтага пытаньня. ЭЗ хоча, каб бязьвізавы рэжым, уведзены Украінай, распаўсюджваўся і на новабраных чальцоў ЭЗ — Румынію і Баўгарыю.
Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму прадугледжвае фіксаваную цану за візу ‑‑ 35 эўра, бясплатныя візы пэўным катэгорыям грамадзян, асобна студэнтам, журналістам, блізкім родных тых, хто пражывае ў ЭЗ легальна.
Пагадненьне пра рэадмісію усталёўвае дакладныя крытэры, калі і як вяртаць асобаў, што незаконна пражываюць на тэрыторыі краін — чальцоў ЭЗ і Украіны.
У сваю чаргу Кіеў заклапочаны наступствамі пашырэньня Шэнгенскай зоны. Зь першага студзеня наступнага году да Шэнгену далучыцца 9 краін ‑‑ чальцоў ЭЗ, большасьць якіх мяжуе з Украінай.
Пагадненьне ўступіць у сілу пасьля ўхваленьня Вярхоўнай Радай Украіны.