Пісьменніца Джоан Роўлінг ахвяравала 1 мільён фунтаў стэрлінгаў, каб дапамагчы фінансаваць кампанію супраць незалежнасці Шатландыі.

BBC

BBC

Аўтар кніг пра Гары Потэра, якая жыве ў Эдынбургу (Шатландыя), публічна падтрымала кампанію «Лепш разам».

Тлумачачы сваё рашэнне на яе сайце, Роўлінг сказала, што ёсць «спробы ігнараваць рызыкі» сярод людзей, якія агітуюць за незалежнасць Шатландыі. Яна таксама адзначыла, што існуюць «крайнія нацыяналісты, якія любяць дэманізаваць усіх, хто не падтрымлівае барацьбу за незалежнасць слепа і безумоўна».

Выбаршчыкі ў Шатландыі пойдуць на выбары 18 верасня вырашаць будучыню сваёй краіны. Яны адкажуць «так» або «не» на пытанне: «Ці павінна Шатландыя быць незалежнай дзяржавай?»

У сваім выступе спадарыня Роўлінг сказала, што сімпатызуе сваім сябрам па абодва бакі дэбатаў, але таксама дадала: «мая нерашучасць адносна ідэі незалежнасці Шатландыі не мае нічога агульнага з адсутнасцю веры ў выдатных шатландскіх людзей або іх дасягненні».

«Простая ісціна заключаецца ў тым, што Шатландыя падвержаная тым жа выклікам ХХІ ст, што і астатні свет. Яна павінна канкураваць на тых жа глабальных рынках, абараняцца ад тых жа пагроз і аднаўляць уразлівую эканоміку».

«Чым больш я слухаю аргументы кампаніі за незалежнасць, тым больш я хвалююся аб прымяншэнні або нават ігнараванні рызык. Штораз, калі паўстаюць вялікія пытанні — аб нашай моцнай залежнасці ад нафтавых даходаў, аб валюце, якую мы будзем выкарыстоўваць, аб магчымым вяртанні ў ЕС — разумныя пытанні тонуць у моры абвінавачванняў у «панікёрстве», сцвярджае Роўлінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?