Адзін з лідэраў тэрарыстаў ДНР Дзяніс Пушылін знаходзіцца ў Расіі. Гэта пацвярджае фатаграфія яго сустрэчы з лідарам ЛДПР Уладзімірам Жырыноўскім, якую 11 чэрвеня апублікаваў Дэніэл Сэндфард у сваім Twitter.

Якім чынам Пушылін перасёк мяжу з Расеяй — невядома.

Нагадаем, што 2 мая Пушылін абвешчаны ў вышук, і па хадайніцтве пракуратуры судом дадзены дазвол на яго затрыманне з мэтай разгляду пытання аб ужыванні меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?