«Газпром» прапанаваў украінскім партнёрам дакладна такія ж умовы, якія меў урад Віктара Фёдаравіча Януковіча: зніжка з кантрактнай цаны $ 100.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляе, што Расея прапаноўвае Украіне газ па цане $385 за тыс. куб. — як гэта было пры «прэзідэнцтве Віктара Януковіча».

Пра гэта ён сказаў на нарадзе з членамі ўрада.

«Газпром» прапанаваў украінскім партнёрам дакладна такія ж умовы, якія меў урад Віктара Фёдаравіча Януковіча: зніжка з кантрактнай цаны $100, канчатковая цана — $385 за тыс. куб.», — сказаў Пуцін.

(Даведка: тады газ каштаваў $268,5 за тыс. куб.)

Паводле яго слоў, такая прапанова Расіі для Украіны з'яўляецца больш чым партнёрскай, але, калі яна будзе адхілена, Масква пяройдзе на іншыя адносіны з Кіевам.

«Лічым, што нашы прапановы больш чым партнёрскія, накіраваныя на тое, каб падтрымаць украінскую эканоміку ў досыць складаны для яе час, дапамагчы. Але, калі нашы прапановы будуць адпрэчаны, значыць, мы пяройдзем у зусім іншую стадыю, гэта не наш выбар. Мы гэтага не хочам», — сказаў Пуцін.

«Калі так, то будзем жыць у іншым вымярэнні. Дзмітрый Анатольевіч (Мядзведзеў), я прасіў бы вас мець гэта на ўвазе, і так, як мы дамаўляліся, выбудаваць далейшую працу», — звярнуўся ён да кіраўніка расійскага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?