У Беларусь паступілі першыя сродкі па крэдытнай дамове паміж беларускім урадам, расійскім «Знешэканамбанкам» і «Белзнешэканамбанкам».

«9 чэрвеня 2014 года ажыццёўлена першая выбарка сродкаў у памеры $16,3 млн па крэдытнай дамове, заключанай 15 мая 2014 года паміж урадам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)» і адкрытым акцыянерным таварыствам «Белзнешэканамбанк» на суму $500 млн», - паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Назіральны савет «Знешэканамбанка» 19 снежня 2013 года прыняў рашэнне аб адкрыцці ўраду Беларусі крэдытнай лініі да $500 млн на тэрмін да васьмі гадоў. Крэдытныя сродкі будуць накіраваны на фінансаванне авансавых плацяжоў па праекце будаўніцтва Беларускай АЭС.

Крэдытны дагавор быў падпісаны 15 мая ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?