Дэпутат гарсавета Вікторыя Пацыора заявіла, што «народны мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў затрыманы за «нямэтавую растрату гарадской казны» паводле загаду камандзіра «апалчэння» горада Ігара Стралкова.

«Абвінавачванне яму пакуль не прад'яўлена, але мы чулі, што Стралкоў незадаволены растратай народных грошай», - паведаміла Пацыора.

Адзначаецца, што Панамароў застаецца ў былым будынку СБУ ў цэнтры горада.

Раней міністр абароны ДНР Ігар Стралкоў паведаміў пра зняцце Панамарова з пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?