11.06.2014 / 20:13

Сурыкаў: Аб прыватызацыі беларускіх ваенных заводаў ёсць прынцыповае пагадненне 21

Пасол Расіі распавёў пра будучыню беларускіх прадпрыемстваў.

Па словах Аляксандра Сурыкава, адносна МЗКЦ, «Інтэграла» і «Пеленга» дасягнутыя прынцыповыя пагадненні. Зараз будзе праводзіцца незалежная ацэнка прадпрыемстваў, пасля чаго яны будуць прададзеныя расейцам. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску 11 чэрвеня, перадае БелТА.

«На МЗКЦ да 31 ліпеня пройдзе міжнародная ацэнка актываў. На «Інтэграле» і «Пеленгу» пройдзе раней, і там усе рашэнні адразу вымалёўваюцца», — сказаў пасол.

Што тычыцца «Гродна Азота», Аляксандр Сурыкаў нагадаў, што прызначаны аўкцыён. Выстаўляюцца акцыі, доля якіх у статутным фондзе таварыства складае 25% плюс 1. Паводле яго слоў, на долю ў гэтым прадпрыемстве прэтэндуюць такія расейскія кампаніі, як «Еўрахім», «Уралхім» і іншыя. На думку дыпламата, для беларускага боку выгадна, калі долю ў прадпрыемстве атрымае кампанія, якая або сама здабывае газ, або афіляваная з кампаніяй-здабытчыкам.

Расейскія кампаніі па-ранейшаму прэтэндуюць на куплю дзярждолі СТАА «МТС», паведаміў амбасадар.

«Працягваецца работа па МТС, і нашы кампаніі бяруць удзел. Ацэнка там зніжаная. Гэта, па-мойму, $863 млн. Нашы кампаніі на гэта прэтэндуюць», — сказаў дыпламат.

Конкурсны адбор патэнцыйных купцоў дзяржаўнай долі (51%) у СТАА «МТС», які прайшоў 6 лютага бягучага года, быў прызнаны несапраўдным з прычыны адсутнасці заяў ад інвестараў. У конкурсе маглі ўдзельнічаць як рэзідэнты, так і нерэзідэнты Беларусі.

Раней расейскае ААТ «МТС» было гатова набыць дзяржаўную долю Беларусі за $450—500 млн, у той час як у снежні 2013 года паведамлялася пра пачатковы кошт у памеры $863 млн. Раней пачатковы кошт продажу дзяржпакету долі беларускага аператара МТС складаў $1 млрд. Першая ацэнка праводзілася у 2010 годзе. Дзяржаўная доля СТАА «МТС» неаднаразова выстаўлялася на аўкцыёны з 2011 года, але не была прададзеная.

Умовай продажу было патрабаванне аб захаванні адсотка ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі рухомай электрасувязі не ніжэй за ўзровень, зафіксаваны ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці за апошні справаздачны перыяд (папярэдні заключэнню дамовы куплі-продажу долі прадпрыемства).

Пасол паведаміў таксама, што бакі пакуль не прыйшлі да супольнай пазіцыі па аб'яднанні МАЗа і КамАЗа.

Што тычыцца МТС, то, па словах дыпламата, расейскія кампаніі зноў зацікавіліся яго купляй пасля зніжэння кошту актыву да 863 млн даляраў.

А вось па аб'яднанні МАЗа і КАМАЗа бакі па-ранейшаму не могуць дамовіцца, канстатаваў расейскі амбасадар.

0
1кг Свінных Плячоў / Адказаць
11.06.2014 / 20:26
ПНХ ХЛО.
0
Неяк так..... / Адказаць
11.06.2014 / 20:58
Абціснулі сталёваяйкавага па ўсіх напрамках ! Поп з эрзянскай чухні (Беларус не мае права ў Беларусі кіраваць паствай Беларускай, царквы сваёй як не было, гэтак і няма). Летакі расейскія кантралююць паветра Беларускае. Сталёваяйкаваму давяраюць, толькі, прымаць пацешныя парады ў Мінску, бо галоўнакамандуючы "беларускім" войскам сядзіць у Крамлі. У ЕАС улез па самую срамату, бяз выняткаў па нафце, але далі чарговы заглотыш у 2 мільярды даляраў, каб штаны з сталёваяйкавай сраматы не зваліліся перад "выбарамі" (чарговым прызначэньнем лукашэнкі "прэзыдэнтам" белоруссіі з Масквы). Стаіць, нават не па срамату, а па шыю ў Мытным зьвязе, ЕўраЗэсе, ЕАСе і выказвае "незадаволеннасьць", каб насельніцтва белоруссіі думала аб "самастойнасьці" лукашэнкі. Цікава, а як, лукашэнка, зьбіраецца з украінскай, кіеўскай "хунтай" зьбіраць верталёты, БТРы і танкі ?????!!!!!!!!!!!!! Аб чым ляпаў, языком, у Кіеве ! лукашэнку пакінулі толькі апошняе яго ЗАХАПЛЕНЬНЕ, як кажуць для "душы", зьбіваць і мардаваць парэшткі Беларусаў за Беларускае !!! Каб "дзіця" зусім не пакрыўдзілася на "бацькоў" крамлёўскіх.... Марыянетка, яна і ў АФРЫЦЫ - МАРЫЯНЕТКА, а не толькі ў белоруссіі.......
0
partyzan / Адказаць
11.06.2014 / 21:12
Iдзь у дупу, Сурок!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру