У Мінску ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў пешаход.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося 11 чэрвеня ў мікрараёне Сокал (раён аэрапорта), на вуліцы Узлётнай. Пад коламі «Крайслера» загінула пажылая жанчына. Вядома, што за рулём знаходзілася таксама жанчына. 

Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб падняць машыну. Аварыя здарылася на тэрыторыі катэджнага пасёлка, на двухпалоснай дарозе. На месцы ДТЗ працуюць інспектары і следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?