Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, які выйграў чэмпіянат і Кубак Беларусі, працягвае фарміраваць састаў на наступны сезон. Другім навічком наймацнейшага гандбольнага клуба краіны стаў славенец Сімон Разгор. 28-гадовы левы крайні падпісаў з БГК двухгадовы кантракт.

Да пераезду ў Брэст Разгор выступаў на радзіме за «Цэлее» і «Марыбор». За сем сезонаў у складзе «Марыбора» ён закінуў 1.173 мячы — абсалютны бамбардзірскі рэкорд у гісторыі клуба.

Першым навічком брэстаўчан стаў 32-гадовы левы паўсярэдні з Сербіі Нікола Майнолавіч.

Па выніках мінулага сезона БГК пакінулі пяць гандбалістаў. Расіянін Юрый Татарын плануе выступаць у Румыніі, харват Роберт Маркоціч — у Францыі, літовец Нерыюс Атаевас, харват Давід Мілічавіч і серб Мілан Джукіч з месцам наступнай працы пакуль не вызначыліся.

У мінулым сезоне колеры БГК абаранялі 12 легіянераў, зараз у брэстаўчан дзевяць замежных гульцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?