Урад Луганскай рэспублікі
Самаабвешчаная Луганская народная рэспубліка звярнулася да 15 дзяржаваў і самаабвешчаных краінаў, а таксама суб'ектаў Расіі з просьбай прызнаць яе ў якасці незалежнай дзяржавы, паведаміў ria.ru прадстаўнік прэс-службы ЛНР.
«Звароты накіраваны такім краінам, як Расія, Абхазія, Беларусь, Паўднёвая Асеція, Інгушэція, Чачня, Казахстан, Прыднястроўская Малдаўская рэспубліка, Арменія, Сірыя, Сербія, Венесуэла, Кітай, Куба, Нікарагуа», - сказаў суразмоўца агенцтва.
У ЛНР спасылаюцца на вынікі «рэферэндуму» 11 мая, падчас якога, па іх словах, 90% жыхароў рэгіёну выказаліся за незалежнасць. Паводле ж украінскіх уладаў, яўка на рэферэндуме ў Луганскай вобласці склала 24%.
0
0
0
0
0
0