13.06.2014 / 13:36

Фестываль для ўсёй сям’і «Чароўны Чэрвень» у «Вайцюшках» 3

На хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама спорт-клуба «Адрэналін» адбудзецца спартыўна-літаратурна-музычны фестываль «Чароўны Чэрвень».

Дзея будзе складацца з трох частак:

Спартыўна-актыўная частка: конкурсы, перацягванне каната, кіданне бярвенняў і камняў на адлегласць, бадмінтон, батут, дзіцячая пляцоўка, гульні, забавы, збор лісічак, гульня «Волаты Нёмана», паказальны выступ прадстаўнікоў клуба «Адрэналін»

Літаратурная частка: удзел бяруць Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Севярын Квяткоўскі

Музычная частка: канцэрт Касі Камоцкай і гурта «Рэха». Вядучы – Зміцер Вайцюшкевіч

 

Вячаслаў Астапенка – Майстар спорту па паўэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіёна Еўропы па стронгмену. Пераможца і неаднаразовы прызёр РБ па стронгмену. Прызёр этапаў Кубка Свету па стронгмену.

 

Кошт удзелу ў фэсце 100 000 руб.

(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)

Дзеці да 12 год – бясплатна.

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

Пачатак а 15-й.

Тэлефон: +375(29)309-49-79; Email: todar@tut.by

0
Alecha / Адказаць
12.06.2014 / 16:22
хацелася б ведаць дату правядзення..
0
гуталін / Адказаць
13.06.2014 / 13:53
2Alecha напiсаў(ла) 12 чэрвеня 2014 у 16:22 хацелася б ведаць дату правядзення.. ------------------------------------------- заўтра, 14-га
0
Андрэй / Адказаць
13.06.2014 / 18:47
Чаму ж так позна анонс змясцілі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру