12.06.2014 / 17:10

Чаму беларусы лаяльныя да ўлады? АНЛАЙН ДЫСКУСІЯ 9

Нягледзячы на серыю палітычных і эканамічных шокаў 2009-2011 гадоў, беларусы застаюцца лаяльнымі да дзейнай улады. Паміж дзяржавай і рознымі групамі насельніцтва існуе няпісаны «сацыяльны кантракт», сцвярджаюць эксперты BISS (Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў). Больш за тое, беларусы сталі вышэй ацэньваць тыя паслугі, якія дае дзяржава, менш ад яе патрабаваць і ўсё больш спадзявацца на ўласныя сілы.

Сёння а 17:00 глядзіце відэатрансляцыю дыскусіі на тэму сацыяльных кантрактаў у Беларусі.

Сярод удзельнікаў — эксперты BISS, палітолагі Алена Арцёменка, Андрэй Елісееў і Аляксей Пікулік.


Broadcast live streaming video on Ustream

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч

0
запабягаючы / Адказаць
12.06.2014 / 16:25
Пікулік будзе лукашызм нахвальваць? ну, гаварыць, што людзям усё падабаецца і ўсё такое. Што мір лучша, чым вайна, і тут саўсем не так крадуць, як у Бандзюковічаў.
0
Франак Нырка / Адказаць
12.06.2014 / 17:11
Прафесійных шулераў заўсёды засцерагаліся чапаць нармальныя людзі. Хто там ведае, што ў іх у кішэні, і хто ў іх на шухеры стаіць? А Ляксандар Рыгоравіч шулер прафесійны. Дваццаць год вадзіў за нос мільёны людзей сваёй міфічнай антыкарупцыйнасцю і аналягічнай барадзьбой з дзікім амерыканскім імперыялізмам. І такім жа міфічным бссрэаўскім. Як высвятлілася і сцяг белчырвоназялёны быў суместным праектам з урадам БНР у выгнанні, бо тыя імігранты манаполію на сцяг страчвалі. Застаецца дадаць, што колькі на вяровачцы вузлоў не навяжы, а ўсё адное або парвецца, або скончыцца. Не мае маральнага права быць начале краіны аўтар "піцерскага скарыны" і "сціхоў Васіля Быкава". А таму не атрымаецца ў яго перавесьці на свой бок хоць колькі небудзь адукаванае беларускае асяроддзе, падманутае амерыканскімі шулерамі за кошт агучвання свайго першапачатковага амерыканізму. Хутчэй ад амерыканскага адмовяцца, адукаваныя людзі, перш чым прызнаюць сваю прафесійную непатрэбнасць для грамадства. Ды й нашчадкі ветэранаў яму такую галоснасць па новай якасьці не даруюць.
0
Федюньчик уже и без Надьки ну и х с ней / Адказаць
12.06.2014 / 17:35
Потому что у большинства беларусов "хата с краю", "главное, что у меня хорошо". Среди них много ворья, дармоедов, спекулянтов, иждевенцев. Чем дальше "хата с краю", тем их меньше трогают, следовательно сложившееся положение им удобно. Таких людей большинство. Страна миллиона государств в государстве. На политику, культуру, экономику им плевать. У них свои "политика", "культруа", "экономика" "по понятиям". Мнение меньшинства, в основном несамодостаточной молодежи, их не волнует.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру