Заработную плату ўсім работнікам медыцынскай сферы павысяць восенню. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко перад урачыстай цырымоніяй, прысвечанай Дню медыцынскіх работнікаў.

Раней Міністэрства аховы здароўя прапаноўвала павялічыць зарплату ўсім медработнікам з 1 ліпеня.

«Нам трэба падлічваць нашы магчымасці: з ліпеня пачнецца адпускная пара. Мы можам павысіць зарплату і цяпер, але яна будзе не настолькі значнай, як калі гэта зрабіць восенню, — адзначыў міністр. — Да восені мы дастойна павысім зарплату, і яна будзе значна вышэйшай за цяперашнюю».

Цяпер сярэднямесячная зарплата складае Br4 млн 290 тыс., ва ўрачоў — Br6 млн 400 тыс., у сярэдніх медработнікаў з улікам сумяшчэнняў — Br4 млн 300 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?