12.06.2014 / 19:37

Расійскія танкі ўвайшлі на тэрыторыю Данбаса ВІДЭА 22

З Расеі ва Украіну праз захопленыя тэрарыстамі пункты пропуску на мяжы прайшла калона вайсковай тэхнікі з БТРаў, танкаў і браніраваных аўтамабіляў.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Арсен Авакаў на брыфінгу ў чацвер, які транслявала «Грамадскае ТБ».

«З боку Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, у раёне Дзякава, ідзе пранікненне калон праз захопленыя тэрарыстамі пункты пропуску», — расказаў міністр.

Паводле яго інфармацыі, «праз гэтыя пункты зафіксавана праходжанне калон з БТРами, аўтамабілямі, у тым ліку браніраванымі, з артылерыйскімі прыладамі».

«У чацвер мы назіралі тры танкі, якія, па нашых дадзеных, прайшлі праз мяжу і знаходзіліся раніцай у Снежным. Пасля чаго два з іх рушылі па кірунку Горлаўкі. Яны былі атакаваныя нашымі Узброенымі сіламі. Ідзе бой», — распавёў Авакаў.

Паводле яго даных, «частка гэтай калоны знішчана».

Пазней з'явіліся фота- і відэаматэрыялы, якія пацвярджаюць гэта.

12.06.2014 / 19:43
Где боевые самолеты и вертолеты? Понятно, что пропутинская тимошенковская банда делала вид, что ведет АТО. Ужели Порошенкр продолжает предательскую линию? Народ Украины на выборах показал - где место путинским казачкам.
0
Kent / Адказаць
12.06.2014 / 19:58
По данным разведки это украинские танки Т-64, БТРы и пушки, которые были украдены русскими в Крыму.
0
дада / Адказаць
12.06.2014 / 20:10
ну дугин с глазьевым не просто так рты открыли
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру