Украінская Нацыянальная гвардыя захапіла БРМД і штаб баевікоў у Марыупалі на беразе Азоўскага мора.

Украінская Нацыянальная гвардыя захапіла БРМД і штаб баевікоў у Марыупалі на беразе Азоўскага мора.

За апошнія два дні ўкраінскія сілавікі прасоўваліся на ўсходзе Луганскай вобласці з мэтай перакрыцця аголенай мяжы з Расіяй. Яны сутыкнуліся з узброеным супрацівам прарасійскіх баевікоў.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны cупраціў», у зоне антытэрарыстычнай аперацыі адбыўся шэраг баявых сутыкненняў сіл АТА з тэрарыстамі. У ходзе аперацыі 4 ўкраінскія сілавікі загінулі. Параненых — 31.

Пра гэта напісаў у сацсетцы кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Украінскімі сілавікамі падбіты 2 танкі, якія раней прыбылі ў распараджэнне баевікоў з Расіі. Таксама сіламі АТА знішчана 3 БТР; 2 грузавікі, якія перавозілі баевікоў і зброю; 2 адзінкі аўтатранспарту з усталяванымі буйнакалібернымі кулямётамі ДШК. У прыгранічных раёнах з Расіяй сіламі АТА блакаваныя і захопленыя 3 аўтакалоны, што ўварваліся з Расіі. Захоплены аўтатранспарт перавозіў боепрыпасы і зброю, якія прызначаліся для тэрарыстаў», — напісаў эксперт.

Паралельна ўкраінцы захапілі некалькі кублаў баевікоў у Марыупалі. Ліквідавана 5 тэрарыстаў, падбіта БРМД. Арыштаваны прызначаны баевікамі «народны мэр Марыупаля» — трэці такі, дарэчы. Страты ўкраінцаў у Марыупалі — 5 чалавек параненымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?