14.11.2007 / 08:46

Праваслаўная царква падтрымала аматараў птушак 6

У БПЦ зазначылі, што паляванне на птушак цяпер вядзецца не для насычэньня голаду і харчаваньня сем’яў, але «болей дзеля таго, каб патрафіць паляўнічым схільнасьцям і дагадзіць асабістай ганарыстасьці, якая часта прыглушае загады сумленьня».

ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», занепакоеная правядзеннем штогадовага веснавога палявання, звярнулася да Беларускай праваслаўнай царквы. Аматары птушак сцвярджаюць, што паляванне ўвесну негатыўна адбіваецца на ўзнаўленні і колькасці шмат якіх відаў фауны.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» нагадвае, што ў ЗША і Канадзе веснавое паляванне на птушак забаронена з 1913 года, гэткае паляванне ўжо забаронена і ў суседзяў — Расіі і Украіне. Вядомая дырэктыва Рады Еўропы аб ахове дзікіх птушак таксама забараняе паляванне ў перыяд іх размнажэння і вяртання да месцаў гадавання птушанят.

«Уся прырода, у тым ліку і свет птушак, дадзена чалавеку як дар Тварца. У асновах сацыяльнай канцэпцыі Рускай праваслаўнай царквы адным з галоўных прынцыпаў пазіцыі Царквы ў пытаннях экалогіі прызнаецца прынцып адзінства і цэласнасці створанага Богам свету», — гаворыцца ў адказе Беларускага экзархата «Ахове птушак Бацькаўшчыны».

У БПЦ зазначаюць, што паляванне ўвесну зараз праводзіцца не дзеля насычэння голаду і харчавання сем’яў, але «болей дзеля таго, каб патрафіць паляўнічым схільнасцям і дагадзіць асабістай ганарыстасці, якая часта прыглушае загады сумлення».

«Беларуская дзяржава праводзіць вялікую працу ў галіне аховы прыроды. Таму Праваслаўная царква падтрымлівае ініцыятыву ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і заклікае адпаведныя дзяржаўныя ўстановы звярнуць увагу на гэтую праблему і прыняць дадатковыя меры па ахове прыроднага набытку Рэспублікі Беларусь», — заяўляюць у Беларускім экзархаце.

Радыё Рацыя

0
The Bird / Адказаць
14.11.2007 / 14:56
У камэнтары БПЦ трошкі пераблытаны факты - вясновае паляваньне забаронена толькі ў некаторых рэгіёнах Расеі. І разам з тымі, дзе яно не забаронена, Беларусь застаеца адзінай краінай у Эўропе, дзе можна страляць вясною.
0
Gorliwy Litwin / Адказаць
14.11.2007 / 15:17
тав. Asinus, звярніце ўвагу! І брат Пётр, таксама. Прынцыпова грэбуеце гэткімі аспектамі?
0
ляснік / Адказаць
15.11.2007 / 13:48
Можа ўлады да царквы хоць прыслухаюцца! Асноўнае веснавое паляванне ў нас ідзе ў нацпарках УДП/УСП: за еўра можна і маці родную прадаці.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру