Камандзір карабля «Саюз ТМА-9» Міхаіл Цюрын распавёў пра тое, адкуль, на ягоную думку, з’яўляюцца чуткі пра НЛА.

«Вось прыклад, які я назіраў на ўласныя вочы, знаходзячыся на МКС. Ад знешняй ашалёўкі станцыі адляцеў маленькі кавалачак цеплаахоўнай фарбы. З аднаго боку ён цёмны, з інашага – святлоадбівальны. Чалавечы зрок уладкаваны так, што пры поглядзе ў ілюмінатар станцыі на фоне чорнай пустэчы космасу, дзе няма арыенціраў, а таксама маштабу, што знаходзіцца бліжэй, а што далей, гэты кавалачак, рытмічна круцячыся адносна сонечнага святла, стварыў уражанне, быццам хтосьці падае сігналы з космасу ліхтарыкам », – сказаў ён.

Цюрын тлумачыць, што калі промні Сонца трапляюць на святлоадбівальную частку паверхні кавалачка фарбы, на чорным фоне ўтвараецца ўспышка. Між тым, калі павярнуцца іншым бокам, то будзе цемната, піша naked-science.ru.

«Таму, валодаючы дастатковай фантазіяй, я мог бы, мяркуючы па ўсім, думаць, што іншапланетны карабель падае светлавыя сігналы з пэўнай тактавай частатой. Але я разумею, што гэта ўсяго толькі кавалачак фарбы з ашалёўкі МКС », – кажа ён.

 

Расейскі касманаўт таксама падкрэсліў, што ні разу за сваё жыццё не бачыў чалавека, які, перабываючы ў здаровым розуме, мог бы адказна і аргументавана сцвярджаць, што бачыў НЛА.

 

«Ані разу не бачыў чалавека, які хаця б пра сябе адказна сказаў, што асабіста бачыў НЛА. У такіх выпадках звычайна спасылаюцца на іншую асобу або на нейкія прыклады », – сказаў ён.

 

Паведамленні пра неапазнаныя лятальныя аб’екты з'яўляюцца заўсёды. Аднак, як правіла, пры дэталёвым аналізе дадатковай інфармацыі ў выніку аказваецца, што ніякага «нашэсця НЛА» не было.

Так, жыхары графства Дэвон (Вялікабрытанія) не так даўно сцвярджалі, што бачылі неапазнаны аб’ект, шэры колерам і авальны формай, які павольна лунаў над ветравой электрастанцыяй. Таямнічы аб’ект нават выпадкова трапіў у кадр прафесійнага фатографа, які так і не змог вызначыць, што гэта можа быць. Разам з тым адзначалася, што ў гэты час пошукава-выратавальная служба Дэвон праводзіла навучальныя мерапрыемствы, і таямнічым аб’ектам мог быць самалёт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?