Лідар баевікоў «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін пацвердзіў атрыманне ад Расіі трох танкаў.
У эфіры расійскага дзяржаўнага тэлеканала «Расія 24», Пушылін заявіў, што танкі «даюць надзею абараніць горад». Пры гэтым ён адзначыў, што для перамоваў з уладамі Украіны «патрэбныя гарантыі ад пасярэднікаў, ад самага нашага сур'ёзнага саюзніка - РФ».
Таксама Пушылін заявіў аб неабходнасці ўвядзення ў рэгіён «міратворчага кантынгенту».