Кіраўнік Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі (АДА) бізнэсмэн Ігар Каламойскі прапанаваў пачаць будаўніцтва умацаванай сцяны ўздоўж мяжы з Расіяй працягласцю ў 1920 км і коштам каля 100 млн еўра.

Намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай АДА Генадзь Корбан перадаў праект будаўніцтва ў адміністрацыю прэзідэнта Украіны.

Гаворка ідзе пра ўзвядзенне на працягу шасці месяцаў суцэльнага металічнага плота з высокатрывалай сталі з калючым дротам, па якой будзе праходзіць электрычны ток.

Па словах прадстаўнікоў уладаў вобласці, галоўная задача праекта — «не дапусціць фізічнага пранікнення з боку дзяржавы, што агрэсіўна паводзіцца ў дачыненні да Украіны».

Будаўніцтва сцяны прадугледжана на тэрыторыі Данецкай, Харкаўскай і Луганскай абласцей.

Фінансаванне праекта мяркуецца за кошт дабрачынных фондаў, кажуць прадстаўнікі ўладаў Днепрапятроўскай АДА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?