фота Алега Ляшка

фота Алега Ляшка

Антытэрарыстычная аперацыя ў Марыупалі прайшла паспяхова, затрыманыя 30 тэрарыстаў. Пра гэта паведаміў на брыфінгу дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка.

«Сёння а 5-й раніцы пачалася загадзя спланаваная аперацыя. Загад на выкананне аперацыі даў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў. Аперацыя складалася з некалькіх частак: у першую чаргу, штурмавая група — батальён «Азоў» — пайшла на ўмацаванні тэрарыстаў. Таксама было праведзена ачапленне сіламі войскаў Нацыянальнай гвардыі і сіламі батальёна «Дняпро-1». Таксама Узброеныя сілы Украіны былі выстаўленыя па перыметры горада для недапушчэння масавага выезду тэрарыстаў з горада і недапушчэння вывазу зброі», — сказаў ён.

Па словах Герашчанкі, «аперацыя прайшла паспяхова. Спачатку былі знішчаны мураваныя ўмацаванні тэрарыстаў, пасля ўжывання ручных гранатамётаў тэрарыстам была паказана сур'ёзнасць нашых намераў. Затрымана каля 30 тэрарыстаў, яны ўсё вывезены ў бяспечнае месца. Зараз працягваецца кропкавая зачыстка, тэрарысты пачалі хавацца па дамах і падвалах, каб выратаваць сваё жыццё».

Акрамя таго, Герашчанка адзначыў, што «аднаго з кіраўнікоў марыупальскіх тэрарыстаў па мянушцы «Барада» знайшлі ў падвале, папярэдзіўшы, што калі ён не выйдзе, то туды будзе кінута граната. Таму верхавод здаўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?