У Душанбэ сёньня досьвіткам грымнуў моцны выбух. Інцыдэнт адбыўся за 300 мэтраў ад палацу прэзыдэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Як расказалі супрацоўнікі МУС, якія дзяжурылі ў ачапленьні на месцы здарэньня, загінуў адзін чалавек — вартаўнік, які аглядаў прылеглую да будынку тэрыторыю.

Як паведаміў першы намесьнік старшыні камітэту нацбясьпекі Таджыкістану Касым Гафараў, вартаўнік комплексу «ўбачыў плястыкавы пакет, які быў прытулены да левага тарца будынку, і падняў яго. У гэты момант грымнуў выбух. Вартаўнік загінуў на месцы. Ля будынку, зь левага тарца, цалкам павыбіваныя шыбы».

У палацавым комплексе Кохі Вахад сёньня мусіла адкрыцца міжнародная канфэрэнцыя, на якой плянаваў выступіць прэм’ер‑міністар Таджыкістану.

Паводле: «Утро»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0