З'явіўся трэйлер новай галівудскай камедыі «Інтэрв'ю», адным з галоўных персанажаў якой стаў кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.

Сюжэт карціны будуецца вакол двух сяброў: паспяховага журналіста і вядучага папулярнага ток-шоу (яго грае Джэймс Франка) і яго прадзюсара (Сэт Роген). Парачка выпадкова высвятляе, што кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын - вялікі прыхільнік шоу і прымаюць рашэнне паехаць у Паўночную Карэю, каб узяць у яго інтэрв'ю. Аднак аб паездцы ў Пхеньян дазнаецца ЦРУ і дае героям заданне забіць лідара КНДР.

Сусветная прэм'ера «Інтэрв'ю» адбудзецца 9 кастрычніка 2014 года. А трэйлер за двое сутак набраў больш за 2 млн праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?