У ФІБА-Еўропа прынялі рашэнне, што Украіна не будзе праводзіць мужчынскі чэмпіянат Еўропы 2015 з-за складанай сітуацыі ў краіне, паведамляе Sportando.com са спасылкай на латвійскую федэрацыю. Еўрабаскет таксама зменіць фармат: пасля першага групавога этапу пачнецца плэй-оф, у якім прымуць удзел 16 камандаў.

ФІБА-Еўропа у бліжэйшы час абвесціць пра старт новага конкурсу за права правядзення турніру. Заяўкі будуць прымацца да 31 ліпеня.

Украіна будзе мець прыярытэтнае права на правядзенне Еўрабаскета-2017.

Зацікаўленасць у правядзенні Еўрабаскета-2015 раней праявілі 16 краін. Не выключана, што ФІБА-Еўропа аддасць турнір адразу дзвюм краінам.

Новае месца правядзення еўрапейскага першынства павінна быць абвешчана ў канцы жніўня, калі завершыцца кваліфікацыйны раўнд турніру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?