У Беларусі зьявіліся сьвятлафоры новага пакаленьня. Навінку распрацавала канструктарскае бюро спэцыяльнай тэхнікі БДУ, паведамляе БЕЛТА. Ужо пачалася сэрыйная вытворчасьць сьветлафораў новага пакаленьня. Ад сваіх папярэднікаў яны адрозьніваюцца ня толькі сучасным дызайнам. Вонкавая частка зробленая з полікарбанату без прымяненьня расьсейвальных лінзаў, якія пагаршаюць бачнасьць сыгналаў пры наўпроставым сонечным сьвятле. Дадаткова для выразнага вылучэньня сыгналаў новыя сьвятлафоры могуць пастаўляцца з шчытамі чорнага колеру.

Вага сьвятлафора не перавышае 5‑7 кіляграмаў, што дазваляе ўсталёўваць іх ня толькі на стойках, але й на вынасных штангах і расьцяжках. Спэцыялісты мяркуюць, што найбліжэйшым часам усталяваньне гэткіх сьвятлафораў на вуліцах гарадоў дазволіць павысіць бясьпеку дарожнага руху.

Найбліжэйшым часам плянуецца адправіць першую партыю сьвятлафораў на экспарт — у Расею.

На фота — скульптурная кампазыцыя ў Лёнданскім раёне «Canary Wharf»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0