13.06.2014 / 15:57

Самы нізкааплатны трэнер на ЧС заснуў на прэс-канферэнцыі ВІДЭА 3

Галоўны трэнер зборнай Мексікі Мігель Эрэра заснуў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучаму матчу супраць каманды Камеруна (пятніца, 19:00) на чэмпіянаце свету па футболе ў Бразіліі.

Калі задавалі адно з пытанняў, Эрэра склаў рукі на грудзях, задумаўся і пачаў драмаць. Пасля таго як спецыяліста паклікаў іншы журналіст, ён прачнуўся і працягнуў размаўляць з прадстаўнікамі СМІ.

Нядаўна Эрэра быў прызнаны самым нізкааплатным трэнерам на ЧС-2014. Гадавы аклад спецыяліста складае 125 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

0
дада / Адказаць
13.06.2014 / 18:11
я сначала подумал, что разница в часовых поясах... но он же из Мексики! не перелетал из полушария в полушарие :)
0
Edward / Адказаць
14.06.2014 / 00:48
Мне здаецца ён гадзіннік разглядае)
0
белорус / Адказаць
16.06.2014 / 10:15
на часы смотрел и что то в уме подсчитывал, подбивал по времени!!! вот так работает западное СМИ)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру