13.06.2014 / 16:36

Фэст, прысвечаны Бандэры, «стане беларускім» 60

3 1 па 3 жніўня ва ўкраінскім горадзе Луцк у восьмы раз пройдзе музычны фестываль «Бандэрштат».

Мерапрыемства прысвечана памяці нацыянальнага героя Украіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры ды ўсіх ваяроў Украінскай Паўстанцкай Арміі. Як спецыяльны госць, на фэсце выступіць беларускі гурт Заточка. Акрамя таго, упершыню для беларускіх гасцей рыхтуецца спецыяльная праграма. Так, напрыклад, у межах фестывалю запланаваныя творчыя сустрэчы з шэрагам вядомых беларусаў. Аператыўна апошнія навіны пра беларускія падзеі на фестывалі можна будзе даведацца на старонцы Укантакце: http://vk.com/bel_bandershtat

Хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць вядомыя ўкраінскія гурты Скрябін, Моторрола, Кому Вниз і Роллікс.

Фэст праводзіць моладзевая арганізацыя «Нацыянальны альянс». Да ўдзелу ў ім запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест». Але для беларускага гурта традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ужо выступалі Таварыш Маўзэр, Vinsent, Сцяна, Akute і Terrakod.

Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фестывалю чакаюць сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, рэканструкцыя бою паміж УПА і НКУС, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Прэс-служба фестывалю «Бандэрштат»

0
belariy / Адказаць
13.06.2014 / 16:55
халера, ужо ўвесь свой адпачынак разьмеркаваў. цікава было б скатацца.
0
ПРАВАКРЫЖ / Адказаць
13.06.2014 / 16:55
Нашто абвестку пра ўкраінскі фэст змясцілі ў рубрыцы "Беларусы замежжа" (пагатоў калі гаворка йдзе пра беларускіх ГАСЦЕЙ)???
0
Сяргей Б. / Адказаць
13.06.2014 / 17:02
У свой час З.Пазняк і другія лідэры БНФ адвярнулі ад сябе народ прызывамі вешаць на стаўбах "камунякаў". Сёняшняя апазіцыя губляе апошніх прыхільнікаў заквэцаўшыся ў бандэраўшчыні.
Паказаць усе каментары/ 60 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру