13.06.2014 / 18:11

Каўказцы з «Градам» у Дабраполлі маскіраваліся пад Нацгвардыю 16

Група тэрарыстаў, якія абстралялі агароднінавую базу Дабраполля з рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Град», маскіраваліся пад Нацыянальную гвардыю.

Пра гэта паведамляе Мінабароны Украіны.

Украінскія ваенныя высветлілі, што там знаходзіўся атрад прарасейскіх тэрарыстаў, які меў на ўзбраенні тры ўстаноўкі БМ-21, адзін БТР-80 і два аўтамабіля КамАЗ.

Атрад баевікоў «складаўся з асоб каўказскай і славянскай знешнасці, якія выдавалі сябе за ваеннаслужачых Нацыянальнай гвардыі».

«Пасля ажыццяўлення агнявога ўдару найміты, пазбягаючы ўдару з боку сілаў АТА, пакінулі раён, папярэдне замініраваўшы закінутую імі ўстаноўку БМ-21 і мясцовасць вакол яе», — распавялі ў МАУ.

Ваенныя правялі зачыстку раёна, размініраванне і разрадку ўстаноўкі «Град».

Атрад Узброеных сіл пераследуе атрад баевікоў і мае задачу разам з авіяцыяй канчаткова яго знішчыць.

На месцы агнявога ўдару выяўлена тры снарады ад «Граду», якія так і не падарваліся, а на поле паблізу сховішча для агародніны налічана трынаццаць варонак.

Устаноўка БМ-21 мела ўсе прыкметы маскіроўкі пад звычайны грузавік: фальшборт і мацаванні дадатковага тэнта. Таксама на шасі ўстаноўкі ёсць свежыя сляды мацавання машыны падчас верагоднай перавозкі на спецыяльным трэйлеры.

Як вядома, баевікі памыліліся ў арыентаванні і абстралялі з установак «Град» агароднінавую базу ў Дабраполлі. Адзін чалавек загінуў, ёсьць параненыя.

0
Мордехай Вырвиглаз / Адказаць
13.06.2014 / 18:17
Раздавим русско-фашистскую гадину
0
Франак Нырка / Адказаць
13.06.2014 / 18:25
Галівуд са сваёй фантастыкай адпачывае))) У параўнанні з кіеўскімі казачнікамі. Як гэта яны яшчэ тры танкі здолелі заўважыць, з танкістамі-аматарамі ў танку? Калі адкрыты экіпаж града з градам страляючым столькі часу прасачыць не маглі??? Калі ён бамбіў і бамбіў??? З самымі сучаснымі , касмічнымі проста сродкамі сачэння? Ну не паведамляльнікі, а Андэрсэны-казачнікі ў тым Кіеве зараз жывуць.
0
ян / Адказаць
13.06.2014 / 19:22
в руссе сказочники особенно тв
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру