Усе ведаюць старую добрую руска‑ўкраінска‑беларускую традыцыю прапаноўваць гасьцям дарагім хлеб‑ды‑соль.

Прэм’іер‑міністар Кітайскай Народнай Рэспублікі, які некалькі дзён таму наведаў Беларусь зь сяброўскім візытам, быў папярэджаны кампэтэнтнымі органамі, што кавалачак хлебу, чыста сымбалічна, па пратаколе патрэбна адскубануць, макнуць у соль і прыгубіць.

Мажныя жанкі ў нацыянальных строях, выгафтаваных пеўнікамі, прыцягнулі на аэрадром вялізазны каравай з моцнай бліскучай глязуравай скарынкай.

Карацей, вы здагадаліся, у чым кпін…

Прэм’ер‑міністар скубаў‑скубаў, скубаў‑скубаў, ды так і не ўскубнуў.

 adelfofag

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0